Уладзімір Вікенцьевіч Мароз (, Косава, Івацэвіцкі раён) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр.

Біяграфія Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1975) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве (1983). Архітэктар ПТА «Інтэграл», у інстытуце «Мінскпраект».

У кінематаграфіі з 1981 года: старшы рэдактар Дзяржкіно БССР, вядучы рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» (1988—1998). У 1998—2004 намеснік галоўнага рэдактара беларускага часопіса «Бярозка». Вядучы рэдактар дакументальнага кіно кінастудыі «Беларусьфільм», з 2015 да 2024 года дырэктар студыі дакументальнага кіно «Летапіс».

Творчасць Першыя вершы надрукованы у раёнай газеце «Кастрычнік». І пісьменніцкія, і кінематаграфічныя працы прысвечаны ў асноўным Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Далікатнае дакрананне», «Голас», «Рэй», «Хутарскія зоркі», «Благадаць», кніг прозы і эсэ «Беларускі храм», «Мінск старажытны і малады», «Менск. Верхні горад», «За брамай забытых мелодый», «Магілёў» і іншых.

Рэжысёр дакументальных фільмаў «І няхай нам вечным помнікам будзе», «Нафтавая жамчужына Беларусі», «Лазер Алфёрава», "Міфалагемы Радзімы, «Беларусьфільм 2010» (2006—2010).

Аўтар сцэнарыяў (1984—2010) 60-ці дакументальных фільмаў, сярод іх «Уз’яднанне», «Да добрае навучаньне …», «Кірыла Тураўскі», «Разважанне у палітры», «Іван Насовіч», «Філамат Томаш Зан», «Беларусь, свята праваслаўя», «Беларусь ― мая радзіма», «Леў Сапега, канцлер», « Рэха збройнага чыну», «Браты Ермалавічы», «Успамін пра Міколу Равенскага», «За брамай забытых мелодый», «Крыж пры дарозе», «Сымон Будны. Паэма», «Крэва», «Гораду і свету», «Зорка Апанаса», «Смоленье дзіка», «Успаміны пра страчаны рай», «Палац рэспублікі», «Званы званоў», «Малафееў. Праз 20 гадоў», «Мінск, мая сталіца», «Успамін пра подзвіг», «Выдатнае далёка», «Пакуль зямля трымаецца», «Пад крылом анёла», «Чарнобыльскі крыж», «Скарбніца слова», «Добры дзень, Беларусь!», «Леанід Левін. Вайна і каханне», «Галоўны банкір», «Пясняр з нарачанскага краю», «Айцец Сергій», «Беларускі крыж», «Галерэя», «Знакі лёсу. Віктар Казько», «Іван Мележ. Туманы над тванню», «Косава», «Свет Караткевіча», «Беларусь. 4 гады вайны» і іншых.

Прэміі і ўзнагароды Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994).

Узнагароджаны Ганаровай граматай (1994) і нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2009), медалём Саюза беларускіх кінематаграфістаў «За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе» (2009), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудным знакам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «За заслугі» (2014), прэміяй Беларускіх прафсаюзаў (2015).

Спасылкі Беларускі паэт Уладзімір Мароз Чалавек і параход. Літаратурная газета, № 42, 2012 Святло класіка Вячарына беларускай мовы Iншае кiно Дзед Мароз па-нашаму У. Мароз. Руская сцяна // Літаратурная Беларусь № 1 (125), 27 студзеня 2016 Два крыжы з аднаго кораня // Сельская газета, 2017, 11 мая Людмила Рублевская. Записки в облаках // Беларусь сегодня, 2019, 18 января Уладзімір Мароз // КАНТЭКСТ Уладзімір Мароз. Суразмоўцы

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне