thumb|right|300px|Колькасць калязямных аб'ектаў, выяўленых рознымі праектамі NEAT ( — адсочванне калязямных астэроідаў) — праект Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА па пошуку калязямных аб'ектаў. Праект NEAT дзейнічаў са снежня 1995 года да красавіка 2007 годаAsteroids, Comets, Meteors (2008). Першапачаткова кіраўніком праекта была Элеанора Хелін (да 2002 года), якая працавала разам са Стывенам Праўда і Дэвідам Рабіновічам.
У рамках праекта NEAT адкрыта 26 630 астэроідаўMinor Planet Discoverers і 54 каметыELEMENTS COMET.
Інструменты Праект NEAT меў пагадненне аб супрацоўніцтве з ВПС ЗША, каб выкарыстоўваць тэлескоп GEODSS (скар. ад ), размешчаны на вулкане Халеакала (востраў Маўі, Гаваі). Для гэтага тэлескопа калектывам NEAT была сканструявана ПЗС-матрыца 4096×4096 пікселяў з полем агляду 1,2°×1,6°. Код абсерваторыі GEODSS у рамках праекта NEAT — «566».
З красавіка 2001 праект таксама задзейнічаў 1,2-мятровы тэлескоп Самуэля Ошына ў Паламарскай абсерваторыі. Для гэтага яго абсталявалі 112 ПЗС-матрыцамі 2400×600 пікселяў кожная. Код Паламарскай абсерваторыі ў рамках праекта NEAT — «644».
Напачатку 2005 года ў гонар праекта быў названы астэроід (64070) NEAT.
Гл. таксама Глыбінны лінзаваны агляд
Спасылкі Афіцыйная старонка праекта
Катэгорыя:Праграмы пошуку малых цел Сонечнай сістэмы Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі паводле алфавіту Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі ЗША