Яраслаў Гол (; , г. Хлумец, Чэхія — ) — чэшскі гісторык, паэт. Заснавальнік школы крыніцазнаўчага кірунку ў чэшскай гістарыяграфіі (школа Гола).

Вучань Е. Томека. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1870), дзе і працаваў (прафесар, 1880—1910), адначасова прафесар Гандлёвай акадэміі (1874—80). 3 1895 выдаваў «Český časopis historický» («Чэшскі гістарычны часопіс») і да 1918 яго кіраўнік. Член аўстрыйскай палаты паноў (1909—18). Аўтар прац па сярэдневяковай гісторыіі Чэхіі (пераважна XV—XVIII ст.), якую выкладаў з пазіцый пазітывізму. Пісаў вершы, перакладаў творы Ш. Бадлера.

Выбраная бібліяграфія Čechy a Prusy ve středověku, Praha, 1897; Chelčický a jodnota v XV stol., Praha, 1916: Válka о země korunv české (1740—1742), Praha. 1915.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы