Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малахоўцы, Баранавіцкі раён.

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку 21 стагоддзя абкладзена цэглай.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Адназрубная пад 4-схільным дахам пабудова з прамавугольнымі прырубамі апсіды з рызніцай і прытворам. Дах завершаны 4-гранным шатровым барабанам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і ўмацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ўнутры бакавая лесвіца вядзе на хоры, апсіда вылучана іканастасам.

Вядзецца будаўніцтва званіцы.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 248.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Малахоўцы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1920 год у Беларусі