Троп — слова ці моўны выраз, ужытыя ў пераносным значэнні. У тропе на аснове нейкіх агульных рысаў супастаўляюцца дзве з'явы, адна з якіх характарызуецца праз прыметы другой. Ужываюцца тропы і ў размоўнай мове, але асноўная сфера іх бытавання — мастацкая літаратура, асабліва паэзія. Яны дапамагаюць лаканічна і вобразна выявіць сутнасць з'явы, індывідуалізаваць яе, даць ёй ацэнку.

Асноўныя віды тропаў Простыя: Эпітэт. Параўнанне.

Складаныя: Метафара. Зваротная метафарызацыя. Паэтычны этымалагізм. Метанімія. Сінекдаха. Гіпербала. Літота. Сімвал. Алегорыя. Іронія. Гратэск. Перыфраза.

Літаратура

Рыторыка: тропы і фігуры маўлення: дапаможнік па курсе «Рыторыка» для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей / Н. Э. Шандроха — Гродна: ГрДУ, 2009. — 187 с.: табл., схемы; 20 см. — ISBN 978-985-515-144-0. Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў / В. П. Рагойша. — Мінск: Народная асвета, 2009. — 303 с. — 3000 экз. — С. 187—190. — ISBN 978-985-03-1233-4.

Спасылкі Ігнацюк Т. М. Стратэгічны арсенал пафасу: фігуры і акты маўлення // Гуманитарные науки. Языкознание. № 10. — С. 137—143.

!