Герб Слу́цка — геральдычны сімвал Слуцка, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі сярэбраны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]».
Апісанне Афіцыйнае апісанне:
У сінім полі барочнага шчыта на зялёнай зямлі сярэбраны Пегас, пакрыты чырвонай гунькай з залатой манаграмай RD (Radzivill Dux — князь Радзівіл) пад княжай каронай.
Гісторыя
У 1441 годзе горад Слуцк атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1700 годзе гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб.
Пасля ўваходу ў склад Расійскай імперыі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, 22 студзеня 1796 года быў зацверджаны герб павятовага горада Слуцка: «у верхняй частцы шчыта — герб Мінскі; у ніжняй частцы — на чырвоным полі, вершнік, які скача, апрануты ў панцыр, які прыкрываецца шчытом і трымае ў правай руцэ меч на размаху».
У 1992 годзе гарадскі савет Слуцка гербам горада выбраў герб з Пагоняй. Адзін з дэпутатаў, айцец Міхаіл Вейга, выказаў перакананне ў тым, што «Пегас» — гэта сімвал паганскі, і праваслаўная царква супрацьПо следам слуцкого герба или двадцать пять лет спустя.
18 чэрвеня 1996 года рашэннем Слуцкага гарадскога савета дэпутатаў быў зацверджаны герб з пегасамРешение сессии Слуцкого городского Совета депутатов от 18 июня 1996 г. № 35.. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 47.
Манаграма Паводле прынятага афіцыйнага апісання выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім даследчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадскіх пячатак Слуцка XVII-XVIII стст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна не дзіўна ў выпадку мініяцюрнага фармату адбіткаў пячаткі.
Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненне Тамара Габрусь. Аўтарка сцвярджала, што «манаграма, размешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары „В“ і „R“ — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».
Археалагічныя і архіўныя матэрыялы сведчаць, аднак, што манаграма на самай справе складаецца не з дзвюх, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux ().
Гл. таксама Сцяг Слуцка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Герб города Слуцка // «Геральдика Беларуси» Первый герб Слуцка: «Погоня» или «Пегас»
Катэгорыя:Слуцк Слуцк