thumb|200px|right|Герб Ганаровага прэлата Яго Святасці. Ганаровы прэлат Яго Святасці () — святар, якому Папа Рымскі падаў гэты тытул. Ганаровыя прэлаты называюцца мансеньёрамі і маюць некаторыя прывілеі ў пытаннях царкоўнага адзення. Інструкцыя адносна адзення, тытулаў і гербаў кардыналаў, біскупаў і малодшых прэлатаў (31 сакавіка 1969), англійскі пераклад выдадзены Ватыканам.

Перад motu proprio Pontificalis Domus ад 28 сакавіка 1968 ганаровыя прэлаты зваліся прыдворнымі прэлатамі (па-латыні: Antistites Urbani), тытул, які тады таксама ішоў з некаторымі пасадамі тыпу архібіскупа-памочніка ці біскупа-памочніка Папскага Трона або члена рымскага прэлацтва, а таксама адносіўся да архібіскупаў, біскупаў і апостальскіх пратанатарыяў, якім гэты тытул быў падараваны перад іх прызначэннем на вышэйназваныя пасады.Annuario Pontificio 2008, pp. 1915-1916

Сёння гэты тытул падаецца таксама індывідуальна, па патрабаванні іх біскупаў; існуюць наступныя ганаровыя прэлаты ex officio:

Члены Калегій рымскіх прэлацтваў: пратанатарыі de numero; суддзі Трыбунала Рымскай Роты; клірыкі Апостальскай Палаты; Суддзі Трыбунала рымскай роты Апостальскай нунцыятуры ў Іспаніі; Некаторыя ці ўсе члены васьмі кафедральных сабораў або калегіяльных капітулаў у Італіі і аднаго ў Польшчы.

Гл. таксама Мансеньёр Капелан Яго Святасці

Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы Катэгорыя:Рымская курыя Катэгорыя:Папскі двор