Уладзімір Рыгоравіч Ванееў (, в. , Вяцкая губерня — , Вязьма) — савецкі дзяржаўны служачы. Кіраваў арганізацыяй савецкага падполля і партызанскага руху ў Беларускай ССР за часамі Другой сусветнай вайны.
Біяграфія За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе патрапіў на вайну, ваяваў на Заходнім фронце. У войску далучыўся да камуністычнага руху. У лютым 1917 года пад Бабруйскам даведаўся аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі. Вёў сярод салдат актыўную прапаганду ідэй бальшавізму. У пачатку 1918 года ўступіў у РКП(б), удзельнічаў у грамадзянскай вайне.
У 1921 годзе вярнуўся ў родную вёску і арганізаваў там камуністычную ячэйку з парабкаў і беднаты. Быў абраны старшынёй Кацельніцкага гарсавета. Паступіў у Прамысловую акадэмію ў Маскве, але скончыць навучанне не паспеў, у 1933 годзе яго прызначылі начальнікам палітычнага аддзела саўгаса ў Заходне-Сібірскім краі. Член ЦВК СССР у 1927—1929 гадах.
У 1937 годзе паводле распараджэння ЦК ВКП(б) прызначаны на пасаду старшыні Менскага гарадскога савета. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года. Кіруе будаўніцтвам абарончых рубяжоў і ваенных прадпрыемстваў. 28 ліпеня 1938 года прызначаны на пасаду народнага камісара гандлю БССР, з сакавіка 1939 намеснік старшыні СНК БССР.
З сакавіка 1941 года — сакратар ЦК КП(б)Б. Займаўся мабілізацыяй ваеннаслужачых, арганізацыяй эвакуацыі насельніцтва, вывазам у тыл дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцяў і абсталявання. Адступіў з Мінска перад прыходам нямецкіх войскаў, працягваў дзейнасць Магілёве, Віцебску, Гомелі.
Ванееў кіраваў арганізацыяй партызанскага руху на тэрыторыі Беларускай ССР. Паводле яго загаду ў тыл праціўніка былі адпраўленыя будучыя буйныя арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху: Васіль Корж, Ціхан Бумажкоў, Фёдар Маркаў, Мінай Шмыроў, Аляксей Кляшчоў«Партией призванный», С.Родионов і многія іншыя.
23 ліпеня 1941 года быў прызначаны брыгадным камісарам, членам Ваеннага савета Заходняга фронту, удзельнічаў у абарончых баях пад Віцебскам, Смаленскам, Вязьмай. Трапіў у акружэнне. Пры прарыве акружэння быў на чале адной з ударных груп. 12 кастрычніка 1941 года загінуў у баі.
Узнагароды 16 верасня 1943 года за заслугі ў арганізацыі партызанскага руху ў Беларусі, гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, Уладзімір Ванееў пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Ушанаванне памяці Імем Уладзіміра Ванеева названы вуліца і плошча ў МінскуУлица Ванеева на Официальный интернет-портале Минского горисполкома .
Крыніцы
Спасылкі
Памятная старонка на сайце Беларускага Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны Артыкул пра У. Р. Ванеева ў газеце Минский Курьер
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Народныя камісары гандлю БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Трэція сакратары ЦК КП(б)Б Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці