Пётр Паўлавіч Ванкевіч (, в. Баравіно, Бярэзінскі раён — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія З 1925 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939. Удзельнік абароны Магілёва ў ліпені 1941. З сакавіка 1942 года ў партызанах: камісар атрада, у ліпені 1943 г. — чэрвені 1944 — 2-й Мінскай партызанскай брыгады, адначасова член Рудзенскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944-58 на партыйнай і савецкай рабоце ў Мінскай вобласці.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны