Каламбу́р — невялікі (часцей у два ці чатыры радкі) гумарыстычны верш, пабудаваны на каламбурных, аманімічных ці амаграфічных рыфмах (або на тых і другіх адначасова). Вось прыклад каламбуру Н. Гілевіча:

Неяк раз са дна ракі Падняліся ў неба ракі. Вецер здзёр андаракі— І памерзлі небаракі.

У апошні час пачаў развівацца жанр так званага літаратурнага каламбуру: З недапісаным раманам Лез у класікі Раман. Кажуць, і сыны Рамана Пішуць той жа ўсё раман. (Хведар Жычка)

Літаратура

Катэгорыя:Літаратурныя формы Катэгорыя:Тропы Катэгорыя:Графіка верша Катэгорыя:Моўныя гульні