Ігнацы Іваноўскі — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста менскі (1762—1778). Пасол на сойм 1762 года. Уладальнік Чаркасаў (Czerkasy) і Заблоці (Zabłoć).
З роду Іваноўскіх герба «Рагаля» зменены, сын Юзафа Міхала і князёўны Марыяны Жыжэмскай.
У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Марціна Цеханавецкага герба «Дамброва», войскага мсціслаўскага, і Евы Сухадольскай, падкамаранкі мсціслаўскай. Не вядома ці быў гэта першы шлюб, або другі — пасля шлюбу з Тэафіліяй з Ільінічаў, што больш імаверна.
Літаратура Iwanowski h. Rogala odm. // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej, Warszawa, 1904—1931. Dumin S., Rachuba A. Sikorska-Kulesza J. Сіеhanowieccy herbu Dąbrowa, DiG, 1997, ISBN 83-85490-83-3 Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
Катэгорыя:Старосты менскія Ігнацы Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай