Гуапарэ (, ) — рака ў заходняй Бразіліі, на мяжы з Балівіяй. Рака бярэ пачатак у бразільскім штаце Мату-Гросу, прыблізна ў 150 км ад Понтыс-і-Ласерда. Далей цячэ ў заходнім напрамку каля 120 км да Віла-Бела-да-Сантысіма-Трындадзі, дзе злучаецца з ракой Алегрэ (парт.: Rio Alegre). Пасля гэтага яна цячэ на поўнач на працягу 180 км і становіцца мяжой паміж бразільскім штаце Мату-Грос і Рандонія на паўночным усходзе і балівійскімі дэпартаментамі Санта-Крус і Бені на паўднёвым захадзе. Па мяжы яна цячэ да ўпадзення ў раку Мамарэ.

Катэгорыя:Рэкі Балівіі Катэгорыя:Рэкі Мату-Гросу Катэгорыя:Рэкі Рандоніі Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Басейн Мамарэ