Тарас Сайка (, Ліпск, цяпер Ганцавіцкі раён — ) — пратэстанцкі пастар, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа ў ЗША, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., мецэнат.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і праваслаўных беларусаў. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Служыў у польскім войску. Пасля заканчэння службы вярнуўся ў Ліпск. Прыняў святое хрышчэнне. Пры матэрыяльнай падтрымцы місіі «Свет на Востоке» пабудаваў у Ліпску малітоўны дом. З 2-й паловы 1930-х гадоў узначаліў у Ліпску мясцовую царкву баптыстаў. У час Другой сусветнай вайны быў высланы на ў Відэнест (Германія).

З 1950 года ў ЗША. Жыў і працаваў у Мінеапалісе (Мінесота). Ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову. Па пытаннях перакладу вёў вялікую перапіску з беларускімі свецкімі і рэлігійнымі дзеячамі на эміграцыі Я. Пятроўскім, Я. Рапецкім, Д. Ясько, Я. Станкевічам. Адзін з арганізатараў і каардынатараў Беларускага біблейскага камітэта па справе перакладу Бібліі. Дзеяч беларускага пратэстанцкага руху ў ЗША. Удзельнічаў у працы з’езда прадстаўнікоў беларускіх евангелічных хрысціян у Канадзе (8-9 верасня 1973).

Літаратура Пятроўскі Я. Тарас Сайка. — Гейнсвіл, 1995. Весьнік беларускага эвангельска-баптысцкага брацтва ў ЗША і Канадзе № 2, 1974; Кіпель В.

Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі