Мезон Карэ (; літар. «квадратны дом») — найбольш захаваны старажытнарымскі храм на тэрыторыі Францыі. Размешчаны ў цэнтры Німа (Праванс). Паводле надпісу, які раней існаваў над уваходам, асвечаны пасербамі імператара Аўгуста каля 1 года да н.э. Даўжыня храма 25 м, шырыня 12 м.
У IV стагоддзі храм быў перараблены ў царкву, што выратавала яго ад разбурэння. У часы Французскай рэвалюцыі тут размяшчаліся стайні. У 1823 годзе будынак абвешчаны нацыянальным музеем, у ім размешчана экспазіцыя старажытнарымскага мастацтва.
На ўзор Мезон Карэ ў XVIII стагоддзі была пабудавана велізарная царква Св. Магдаліны ў Парыжы. На іншым боку плошчы ў Німе размешчана сучасная мастацкая галерэя (архітэктар — Норман Фостэр).
Крыніцы
Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў раманскім стылі Катэгорыя:Каталіцкія храмы Францыі Катэгорыя:Музеі Францыі Катэгорыя:Нім