Паўднёва-Алічурскі хрыбет — горны хрыбет на поўдні Паміра, паміж ракамі Алічур і Памір. Адміністрацыйна размешчаны на тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана.

Працягласць хрыбта складае каля 150 км, сярэдняя вышыня — 5100 м. Вышэйшы пункт — гара Кызылдангі (5706 м). Хрыбет складзены галоўным чынам гранітамі, гнейсамі і крышталічнымі сланцамі. Пераважае высакагорны рэльеф і пустэльная расліннасць. У прыгрэбневай зоне размешчана 256 ледавікоў, агульная плошча якіх складае 72 кв. км.

Літаратура . .

Катэгорыя:Горныя хрыбты Таджыкістана Катэгорыя:Горныя хрыбты Паміра Катэгорыя:Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць