Міяцэ́н (, ад — меншы, менш значны і — новы, сучасны) — першая эпоха неагенавага перыяду. Пачалася 23,03 мільёна гадоў назад і скончылася 5,333 мільёна гадоў назадМіжнародная стратыграфічная шкала (версія за студзень 2013) на сайце Міжнароднай камісіі па стратыграфіі. Эпосе міяцэну папярэднічае эпоха алігацэну, а паслядоўніцай з’яўляецца эпоха пліяцэну.
Аўтар тэрміна — шатландскі вучоны Чарлз Лаель, які прапанаваў падзяліць трацічны перыяд на чатыры геалагічных эпохі (уключаючы міяцэн) у першым томе яго кнігі «Асновы геалогіі» (1830) (у вынаходстве тэрміна яму таксама дапамагаў яго сябар — В. В’ювел (Rev. W. Whewell). Лаель тлумачыць сваю назву тым, што меншая частка (18 %) закамянеласцей (якія ён тады вывучаў) гэтай эпохі можа быць суаднесена з сучаснымі (новымі) відамі.
Спасылкі
Геахраналагічная шкала — геалагічныя перыяды ў палеанталогіі