Эле́ктра (, познелац. Electra; часам Электрыёна) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.660, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.510 адна з Плеяд. Дачка АтлантаГесіёд. Пералік жанчын, фр.169 М.-У. і Плеёны.
Каханая Зеўса, якая нарадзіла яму дзяцей: Дардана, заснавальніка Траянскага царства і родапачынальніка дынастыі Дарданідаў, ЯсіёнаПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 1; 12, 1.3 (або ЭэтыёнаГесіёд. Пералік жанчын, фр.177 М.-У.). Паводле некаторых аўтараў, іх дачкой была таксама Гармонія, жонка Кадма, заснавальніка Фіваў (паводле іншых аўтараў, Гармонія — прыёмная дачка Электры). Калі Электра, падвяргаючыся гвалту, звярнулася па дапамогу да Паладыя, Зеўс скінуў Паладый разам з Атэ на зямлю ІліёнаПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 3.
Легенды пра Электру прымяркоўваліся да вострава СамафракііАпалоній Родаскі. Арганаўтыка I 907, які атрымаў назву «вострава Электры», і дзе, паводле падання, Зеўс уступіў з Электрай у сувязь. Рэчка Электра была ў МесенііПаўсаній. Апісанне Элады IV 33, 6.
Стала зоркай, але зорка свеціць слаба, з прычыны таго, што страціла ТроюАвідзій. Фасты IV 177—178; Гігін. Міфы 192; Гігін. Астраномія II 21, 3. Гледзячы на загінулую Трою, яна сышла з нябёсаўКвінт Смірнскі. Пасля Гамера XIII 603—614.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Плеяды (міфалогія) Катэгорыя:Міфы астравоў Эгейскага мора Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Катастэрызмы