__NOTOC__

9 чэрвеня — сто шасцідзесяты (сто шэсцьдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1311: «Маэста» Дуча дзі Буанінсенья ўсталявана ў Сіенскім саборы. 1534: Жак Карцье адкрыў раку Святога Лаўрэнція. 1661: Магілёву нададзены герб 1898: Вялікабрытанія атрымала ад Кітая тэрыторыю Ганконга ў арэнду на 99 гадоў 1919: Адкрыўся Беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны 1960: Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі (сучасны горад Светлагорск). 2019: Касым-Жамарт Такаеў абраны Прэзідэнтам Казахстана.

Нарадзіліся 1424: Бланка II Наварская, каралева Навары 1508: Прымаж Трубар, славенскі першадрукар 1595: Уладзіслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 20.5.1648). 1672: Пётр I, цар маскоўскі, першы імператар Расійскай імперыі. 1812: Іаган Готфрыд Гале, нямецкі астраном 1868: Уладзіслаў Вярыга, беларускі філосаф, этнограф, фалькларыст (пам. 27.8.1916). 1881: Іван Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, краязнавец, археолаг (пам. 20.8.1918). 1916: Роберт Стрэйндж Макнамара, 7-ы міністр абароны ЗША 1936: Альберт Фіні, англійскі акцёр 1958: Алесь Камоцкі, беларускі паэт, бард.

Памерлі 68: Нерон, старажытнарымскі імператар (нар. 15.1.37) 1835: Ян Рустэм, мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы (нар. 1762) 1870: Чарлз Дыкенс, брытанскі пісьменнік, журналіст (нар. 7.2.1812) 1873: Венцаслаў Пелікан, беларускі медык, грамадскі і палітычны дзеяч, прафесар, рэктар (1826—1831) Віленскага ўніверсітэта (нар. 11.9.1790) 1963: Жак Віён, французскі мастак 1970: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч (нар. 15.4.1900) 2011: Павел Місько, беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст (14.3.1931) 2012: Пол Джэнкінс (мастак)

Святкуюць Міжнародны дзень архіваў. Міжнародны дзень акрэдытацыі. Міжнародны дзень сяброў Аландскія астравы, Фінляндыя: Дзень аўтаноміі Мурсія, Іспанія: Дзень Мурсіі Рыёха, Іспанія: Дзень Рыёхі Уганда: Дзень герояў

609