Эрэ́б (, «цемра»; → ) — у грэчаскай міфалогііМифы народов мира. В 2 т. Т.2. — М., 1991-92. — С.666 увасабленне вечнай цемры. Згадаюць у «Адысеі» (X 527) і ў «Касмагоніі» АлкманаФрагменты ранних греческих философов. Ч.1. — М., 1989. — С.80.

Паводле Гесіёда, Эрэб нарадзіўся з Хааса, брат Ночы (Нюкты), якая нарадзіла ад яго Гемеру (дзень) і Эфіра (святло) Гесіёд. Тэагонія 123—125 .

Паводле іншых аўтараў, ад яго Нюкта таксама нарадзіла Танатаса (Смерць), Гіпнаса (Сон), Немезіду (Адплату), Керу (Гвалтоўную смерць; часам пад імем Кер выступае некалькі багінь), Мома (бога зласлоўя), Эрыс (Разлад), Гераса (Старасць), Аніра (Прарочыя і хлуслівыя сны), а таксама Харона, перавозчыка памерлых у Аід.

У выкладзе Гігіна, Эрэб нарадзіўся ад Хааса і Імглы, ад Ночы і Эрабы нарадзіліся Лёс, Старасць, Смерць, Скон, Устрыманасць, Сон, Сны, Амур, Эпіфрон, … Парфірыён, Эпаф, Разлад, Бяда, Распушчанасць, Немесида, Евфросина, Сяброўства, Міласэрнасць, Стыкс, тры Паркі (Клато, Лахесіс, Атропас) і Гесперыды (Эгла, Гесперыя, Эрыка) Гігін. Міфы. Уводзіны 1 .

Гл. таксама Эрэбус (вулкан у Антарктыдзе).

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Пекла