Глеб Рассадкін (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
«Дынама» Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 12 мая 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 84-й хвіліне замяніўшы Ёвана Дам’янавіча. Першы гол за «Дынама» забіў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі ў браму пінскай «Хвалі».
У сезоне 2013 у асноўным выступаў за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. 4 ліпеня 2013 года забіў свой першы гол у еўракубках (у браму літоўскай «Круоі» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы).
Сезон 2014 распачынаў за дубль, а ўлетку стаў нярэдка прыцягвацца да матчаў асновы, часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 10 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце, які дазволіў дынамаўцам атрымаць перамогу над наваполацкім «Нафтанам» (2:0).
Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе, дзе звычайна складаў звязку нападнікаў разам з Фатасам Бечыраем. У жніўні забіў за «Дынама» два важных гола — спачатку 10 жніўня дапамог у чэмпіянаце Беларусі перамагчы БАТЭ (1:0), а 20 жніўня адкрыў лік у матчы з аўстрыйскім «Рэд Булам» (2:0), чым дапамог дынамаўцам другі сезон запар выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага нападніка мінчан, але ў ліпені ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» атрымыў траўму. Вярнуўся на поле ў кастрычніку, аднак стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2017 года быў адхілены ад асноўнай каманды мінчан і стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Дынама» быў разарваны.
«Зорка» У жніўні 2017 года праходзіў прагляд у луганскай «Зары», але беспаспяхова і пазней стаў іграком іншага ўкраінскага клуба — крапіўніцкай «Зоркі». Спачатку трывала выступаў у аснове, 9 снежня 2017 года адзначыўся трыма галявымі перадачамі ў матчы з адэскім «Чарнаморцам» (3:3). З красавіка 2018 года з-за праблем са здароўем перастаў з’яўляцца на полі.
«Нёман» У ліпені 2018 года трэніраваўся з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», пазней далучыўся да гродзенскага «Нёмана», які ў жніўні 2018 года ўзяў нападніка ў арэнду. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком стартавага складу.
З пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне арэнды, пачаў трэніравацца з гродзенцамі, у той час як «Зорка» знялася ў чэмпіянату Украіны ў Першай лізе. У сакавіку 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нёманам». У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўм, у першай палове 2020 года быў іграком стартавага складу, пасля стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб.
«Віцебск» У сакавіку 2021 года стаў іграком «Віцебска». У пачатку сезона 2021 часцей выхадзіў на замену, пасля стаў пераважна з’яўляцца ў стартавым складзе. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года.
«Арсенал» У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам». Гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
«Смаргонь» У сакавіку 2023 года стаў іграком «Смаргоні». Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. У 2012—2016 гадах з’яўляўся іграком моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2012, 2013, 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 5 2 2012 Д1 Дынама 5 0 2013 Д1 Дынама 4 0 2014 Д1 Дынама 9 1 2015 Д1 Дынама 19 2 2016 Д1 Дынама 19 2 2017 (1) дубль Дынама 10 6 2017/18 Д1 Зорка 15 1 2018 (2) Д1 Нёман 13 1 2019 Д1 Нёман 14 3 2020 Д1 Нёман 19 1 2021 Д1 Віцебск 25 2 2022 (1) Д1 Віцебск 13 1 2022 (2) Д1 Арсенал 14 1 2023 Д1 Смаргонь 19 3
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь