Нікамед III Эвергет () — цар Віфініі, які кіраваў у 128 — 94 да н.э.
Нікамед Эвергет быў сынам Нікамеда II. У саюзе з царом Пантыйскага царства, Мітрыдатам VI, Нікамед у 103 да н.э. захапіў Пафлагонію. Але затым былыя саюзнікі пасварыліся з-за Кападокіі. Нікамед паспрабаваў у 101 да н.э. захапіць гэта царства і ажаніўся для гэтай мэты з Лаадзікай, але пантыйскія войскі выгналі віфінцаў.
Літаратура Martin Schottky: Nikomedes 5. In: Der Neue Pauly (DNP). Band 8, Metzler, Stuttgart 2000, ISBN 3-476-01478-9, Sp. 932.
Катэгорыя:Цары віфінійскія Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.