Рэфрэ́н () — радок ці некалькі вершаваных радкоў, якія паўтараюцца ў нязменным або некалькі змененым выглядзе праз пэўную колькасць строфаў верша. Так, у «Песні вольнага чалавека» Я. Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае рэфрэн: Душой я вольны чалавек, І гэткім буду цэлы век!

У рэфрэны звычайна заключаная галоўная думка твора. Паўтараючыся, рэфрэн садзейнічае ўсведамленню гэтай думкі чытачом (слухачом) твора.

Літаратура

Катэгорыя:Музычная тэрміналогія Катэгорыя:Тэорыя музыкі Катэгорыя:Фармальныя секцыі ў музычным аналізе Катэгорыя:Строфіка Катэгорыя:Вершазнаўства Катэгорыя:Часткі песні