Папялец, папяльцовая серада́ — першы дзень Вялікага посту ў каталікоў, за 40 дзён да Вялікадня.
Назва паходзіць ад абраду пасыпання пад час імшы ксяндзом галоў вернікаў попелам вярбы, пасвечанай летась на Вербным (Пальмавым) тыдні, што мусіць настроіць на пакаянне і самаабмежаванне. Разам з тым некаторыя народныя забавы на Папялец былі працягам карнавальных (кпіны, часам непрыстойныя, з дзеўчын, якія не паспелі выйсці замуж да пачатку посту). Абавязак вернікаў у гэты дзень — сціслы пост не толькі ў якасным, але і ў колькасным дачыненні (дазваляецца толькі адзін прыём ежы дасыта). Многія па традыцыі ўжывалі толькі хлеб і ваду. У гэты дзень прынятыя стравы з селядца, з XIX ст. — з бульбы, а таксама боршч, садавіна і г.д. У аўторак перад Папяльцом, у апошні дзень карнавалу, апоўначы мусіла сціхаць музыка і жарты і ў залу, дзе адбываліся забавы, урачыста ўносілі шкілет селядца на шасце, як напамін пра марнасць зямнога існавання.
Папялец па грэгарыянскім календары Як і іншыя хрысціянскія святы, звязаныя з Вялікаднем, датай Папяльца — рухомая, і штораз вылічваецца паводле асаблівай формулы.
2007: 21 лютага 2008: 6 лютага 2009: 25 лютага 2010: 17 лютага 2011: 9 сакавіка 2012: 22 лютага 2013: 13 лютага 2014: 5 сакавіка 2015: 18 лютага 2016: 10 лютага 2017: 1 сакавіка 2018: 14 лютага 2019: 6 сакавіка
Гл. таксама
Карнавал Пост
Літаратура
Катэгорыя:Каталіцкія святы