Ло́кшына — выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста, а таксама страва, прыгатаваная з такога вырабу. Пшанічнае, радзей жытняе цеста, часта з крухмалам, тонка раскочваюць, рэжуць на палосы, падсушваюць і вараць як рэдкую малочную страву ці адцэджваюць і заліваюць тлушчам, салам. Робяць локшыну таксама з крухмалу: пякуць наліснікі, потым рэжуць іх і вараць.

Пры прамысловай вытворчасці локшыны выкарыстоўваюцца локшынарэзальныя машыны або прэсы, сушэнне робіцца паветрам, нагрэтым да 80—90 °C.

Адным з відаў локшыны з’яўляецца локшына хуткага прыгатавання, якая не патрабуе варкі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Рэцэпт локшыны

Катэгорыя:Гарніры *