Пітэр Уэйр Хігс (; , Ньюкасл-апан-Тайн, Англія — ) — брытанскі фізік-тэарэтык, член Каралеўскага Таварыства Эдынбурга, член Лонданскага каралеўскага таварыства, прафесар у Эдынбургскім універсітэце. Навучаўся ў Каралеўскім каледжы Лондана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Франсуа Энглерам за адкрыццё базона Хігса.
П. Хігс найбольш вядомы дзякуючы прапанаваным ім у 1960-х гадах механізмам спантанага парушэння электрослабой сіметрыі, які тлумачаць паходжанне масы элементарных часціц, у прыватнасці мас вектарных W і Z-базонаў. Механізм Хігса прадказвае існаванне новай часціцы, хігсаўскага базона. Аб адкрыцці часціцы было абвешчана 4 ліпеня 2012 года на прэс-канферэнцыі ЦЕРН (сам Хігс заявіў з гэтай нагоды, што не чакаў эксперыментальнага пацверджання яго тэорыі пры сваім жыцці). Механізм Хігса лічыцца супольнасцю фізікаў адным з асноўных кампанентаў Стандартнай Мадэлі. П. Хігс прыдумаў механізм Хігса падчас горнай прагулкі ў раёне Эдынбурга і, вярнуўшыся ў лабараторыю, заявіў, што ў яго ўзнікла «грандыёзная ідэя».
За дасягненні ў галіне тэарэтычнай фізікі П. Хігс быў узнагароджаны шэрагам прэмій і медалёў. У прыватнасці, ён лаўрэат медаля Дзірака, які прысуджаецца Інстытутам фізікі (Лондан) і прэміі 1997 года ў галіне фізікі часціц і фізікі высокіх энергій, якая прысуджаецца Еўрапейскім фізічным таварыствам.
Адкрыццё базона Хігса прызнана навуковым прарывам 2012 года.
Спасылкі Peter Higgs: the man behind the boson — артыкул пра Пітэра Хігса на сайце PhysicsWeb.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Вялікабрытаніі