Іва́н Дзяні́савіч Варвашэ́ня (, в. Быстрыца, Капыльскі раён — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Член КПСС з 1927 года. Скончыў ў 1934 годзе. У 1939-41 загадчык аддзела, сакратар па транспарце Мінскага абкама КП(б)Б.
У час Вялікай Айчыннай вайны з 21 ліпеня 1941 года па май 1943 сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б і адначасова са жніўня 1942 па красавік 1943 г. сакратар Слуцкага падпольнага межрайкама КП(б)Б, камісар партызанскага злучэння Слуцкай зоны.
З 1944 года сакратар Мінскага абкама, з 1950 1-ы сакратар Мінскага ГК КПБ. Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1949-52, член ЦК КПБ ў 1952-56. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1947.
Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска. Памяць Яго імем названа вуліца ў Мінску (спачатку так называўся сучасны праспект Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Старажоўскай).
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі