Гвельфы (, ) — палітычная плынь у Італіі XII–XVI стагоддзяў, прадстаўнікі якой выступалі за абмежаванне ўлады імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Італіі і ўзмацненне ўплыву Папы Рымскага. Атрымалі назву ад Вельфаў, герцагаў Баварыі і Саксоніі — супернікаў германскай дынастыі Штаўфенаў. Варагавалі з гібелінамі.
Гібелі́ны (, ) — палітычная групоўка XII—XIII стагоддзяў, якая варагавала з гвельфамі. Назва «гібеліны» пайшла ад латынізаванай назвы аднаго з замкаў Штаўфенаў — Гаўбелінг (Вайблінген). Гібеліны — прыхільнікі імператара. Барацьба паміж гібелінамі і гвельфамі адбывалася на фоне барацьбы паміж папствам і імперыяй за панаванне на Апенінскім паўвостраве.
У культуры Барацьба гвельфаў і гібелінаў знайшла адлюстраванне ў паэме «Боская камедыя» (1307-1321) знакамітага фларэнційца Дантэ Аліг’еры, сучасніка і ўдзельніка падзей.
Гл. таксама Вельф IV — герцаг Баварыі, сын маркграфа Альберта Аца II д’Эстэ. Родапачынальнік другога дому Вельфаў. Фларэнційская рэспубліка Барацьба за інвестытуру Каралеўскі Гвельфскі Ордэн Моска дэі Ламберці — паводле падання звязаны з пачаткам падзелу фларэнційскай знаці на гібелінаў і гвельфаў Гл. заўвагі М. Лазінскага: Ад — Песнь двадцать восьмая — Круг восьмой — Девятый ров — Зачинщики раздора, терцины 103—108.. Крывавае вяселле Буандэльмонтэ — забойства Буандэльмонтэ дэ’Буандэльмонці на яго вяселлі паводле падання стала прычынай расколу Фларэнцыі на гібелінаў і гвельфаў Гл. заўвагі М. Лазінскага: Рай — Песнь шестнадцатая — Пятое небо — Марс (продолжение), терцины 136—141..
Спасылкі