Эліс Эн Манро (; ) — канадская навелістка, лаўрэат Букераўскай прэміі, трохразовы лаўрэат канадскай прэміі генерал-губернатара ў галіне фантастыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Біяграфія Бацька, Роберт Эрык Лэйдлау, быў фермерам, маці, Эн Кларк Лэйдлау, працавала школьнай настаўніцай. Творчасцю пачала займацца ў падлеткавым узросце, першы твор «Вымярэнні ценю» апублікавала ў 1950 годзе, калі вучылася ва ўніверсітэце Заходняга Антарыа. У гэты ж перыяд працавала афіцыянткай, зборшчыцай тытуню, бібліятэкарам. Выйшла замуж і пераехала ў Вікторыю, дзе адкрыла кнігарню «Munro's Books», якая працуе да сёння.

Летам 2013 года 82-гадовая Манро абвясціла пра зыход з літаратуры: зборнік апавяданняў «Дарагое жыццё» (Dear Life), які выйшаў восенню 2012 года, павінен стаць яе апошняй кнігай.

Беларускія пераклады Чырвоная сукенка ўзору 1946 года = (Red Dress—1946) : апавяданне / Перакл. з англ. П. Касцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчаслівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968).

Літаратура Redekop, Magdalene. Mothers and Other Clowns: The Stories of Alice Munro. 1992 Howells, Coral Ann. Alice Munro. 1998 The Rest of the Story: Critical Essays on Alice Munro. / Ed. by R. Thacker. 1999. Hooper, Brad. The Fiction of Alice Munro: An Appreciation. Greenwood, 2008. 169 p. Alice Munro. (Bloom's Modern Critical Views). 2009. 210 p.

Катэгорыя:Лаўрэаты Прэміі генерал-губернатара Катэгорыя:Лаўрэаты Букераўскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады