thumb|300px|Афіша Беларускай драматычнай майстроўні Белару́ская драматы́чная майстро́ўня — аматарская тэатральная студыя ў Вільні ў 1922—1925 гадах.

Мела на мэце папулярызацыю беларускай тэатральнай культуры ў Заходняй Беларусі, спрыяла станаўленню прафесійнага тэатра. Складалася з вучняў і настаўнікаў Віленскай беларускай гімназіі. Кіраўнікі — А. Канчэўскі, М. Красінскі, А. Міхалевіч, Л. І. Родзевіч. Рэпертуар вызначаўся вострай сацыяльнай скіраванасцю: «На Палессі», «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Лес шуміць» Ф. Аляхновіча (паводле У. Караленкі), «Апошняе спатканне» У. Галубка. Праграма ўключала выступленне хору, танцы, мастацкае чытанне беларускіх вершаў. Спыніла існаванне з-за рэпрэсій польскіх улад і матэрыяльных цяжкасцейА. А. Лабовіч. Беларуская драматычная майстроўня // — С. 372..

Літаратура

Катэгорыя:Беларускія тэатры Катэгорыя:Арганізацыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:1922 год у Вільні