Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі () — расійскі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і рабочагаВасилевский Иосиф Иосифович .
Скончыў аршанскія педагагічныя курсы ў 1930, тэатральна-драматычныя курсы ў Мінску ў 1932 годзе.
Працаваў акцёрам Віцебскага тэатра драмы, супрацоўнікам газеты «Ленінскі прызыў» у Оршы, акцёрам-байцом тэатра Беларускай ваеннай акругі, акцёрам тэатраў у Смаленску, Жытоміры, Бранску, Днепрадзяржынску, Ленінагорску, Усць-Каменагорску, Разані, Іжэўску, Калузе.
З 1967 года ў Мінску.
Творчасць Друкаваўся з 1932 года. Аўтар зборнікаў вершаў, вершаваных кніг для дзяцей. Пераклаў на рускую мову творы многіх беларускіх паэтаў, у тым ліку Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і іншых.
Член Саюза пісьменнікаў СССР (1957).
Бібліяграфія Мой спутник Солнце. Минск, 1971; Чибис. М., 1973; Веселый поезд. Минск, 1977; Зимнее солнце. М., 1979; Продолжение. Минск, 1981; Призадумалась река. Минск, 1982; Безымянные острова. Минск, 1984; Снежные лебеди. Минск, 1987; Река времени. Минск, 1989
Узнагароды Узнагароджаны медалямі СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума ВС БССР.
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Рускамоўныя паэты