Беразіно́ — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Страдань, за 29 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка.
Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 0,71 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Плошча вадазбору 13 км².Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня схілаў катлавіны 1—2 м. Схілы спадзістыя. Берагі нізкія. У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у раку Страдань.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Палаты