«Мале́нькі пры́нц» () — алегарычныя казка, найбольш вядомы твор Антуана дэ Сент-Экзюперы. Упершыню апублікавана 6 красавіка 1943 года ў Нью-Ёрку, публікацыя на радзіме аўтара адбылася ў 1945 годзе.

Твор з’яўляецца самай чытанай кнігай, напісанай на французскай мове, і быў прызнаны найлепшай кнігай XX стагоддзя ў Францыі. Пераклады «Маленькага прынцу» існуюць больш чым на 250 мовах і дыялектах, а таксама шрыфтам БрайляShattuck, Kathryn (2005) A Prince Eternal, The New York Times,. Было прададзена больш за 140 мільёнаў копій кнігі па ўсім свеце, яна стала адной з самых прадаваных калі-небудзь апублікаваных кнігVan Gelder, Lawrence (2000) Footlights: Celestial Traveller, The New York Times,Goding, Stowell C. (1972) «Le Petit Prince de Saint-Exupéry by George Borglum». American Association of Teachers of French.

Малюнкі ў кнізе выкананы самім аўтарам і не менш знакамітыя, чым сама кніга. Ілюстрацыі з’яўляюцца арганічнай часткай твора ў цэлым: сам аўтар і героі казкі ўвесь час спасылаюцца на малюнкі і нават спрачаюцца пра іх. Унікальныя ілюстрацыі ў «Маленькім прынцы» руйнуюць моўныя бар’еры, становяцца часткай універсальнага візуальнага лексікону, зразумелага кожнаму. «Усе ж дарослыя былі спачатку дзецьмі. Праўда, мала хто з іх памятае пра гэта…» — Антуан дэ Сент-Экзюперы, з прысвячэння да кнігі.

У 1989 годзе кніга выйшла асобным выданнем у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш.

Твор увайшоў у спіс 100 кніг стагоддзя паводле версіі Le Monde.

Крыніцы

Спасылкі

Электронная версія перакладу Ніны Мацяш

Катэгорыя:Антуан дэ Сент-Экзюперы Катэгорыя:Літаратурныя казкі Катэгорыя:Літаратура Францыі