Зінаіда Анатолеўна Васільева (; , Пецярбург — ) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940).

Біяграфія Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1933 годзе. У 1933—1937 гадах салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 года — балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска. У 1937—1949 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 года) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949). У 1950—1961 гадах працавала балетмайстрам у Новасібірскім тэатры оперы і балета, Адэскім тэатры оперы і балетаЗинаида Васильева // Кино-Театр. РУ . У 1962—1965 гадах выкладала класічны танец у балетнай школе ў Каіры.

Творчасць З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Марыі («» Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («» П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет).

Крыніцы

Літаратура

Балет. Энциклопедия / Главный редактор Ю. Н. Григорович. — М.: Большая Советская энциклопедия, 1981.

Спасылкі

Зинаилда Васильева // Кино-Театр. РУ

Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Балетная трупа Міхайлаўскага тэатра Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя