Гара Паўліна () Карта Марса масштаба 1:20 000 000 с названиями на русском языке, составлена МИИГАиК в 1982 годуЖ. Ф. Родионова, Ю. А. Илюхина «Новая карта рельефа Марса» — патухлы вулкан на Марсе, размешчаны ў правінцыі Фарсіда, побач з марсіянскім экватарам. На поўнач ад яго знаходзіцца гара Аскрыйская, а на поўдзень — гара Арсія. Найвышэйшая гара ў Сонечнай сістэме, Алімп, знаходзіцца на паўночным захадзе. Навуковая назва Pavonis Mons перакладаецца як Гара Паўліна.

Гара Паўліна узвышаецца над сярэдняй паверхняй Марса на 14 км, на вяршыні атмасферны ціск складае каля 130 Па (1,3 мБар).Martian Weather Observation NASA MGS data 0.7 degrees N 245.9 degrees E 13368 meters Для параўнання, найвышэйшая гара на Зямлі Эверэст мае вышыню 8,848 км над узроўнем мора. На больш полагам ўсходнім схіле маецца ланцуг эліптычных або авальных паглыбленняў, выбудаваных ўніз ад цэнтра неглыбокай западзіны. Усе яны сфарміраваліся ў выніку калапсу, звязанага з тэктанічнымі парушэннямі — абрыў на кожнай з бакоў западзіны з'яўляецца парушэннем суцэльнасці горных парод (звычайна такія аб'екты існуюць там, дзе маецца зрух пароды пад дзеяннем магмы або тэктанічных сіл).

Гл. таксама

Алімп Гара Аскрыйская Гара Арсія

Спасылкі Пра вулканізм на Марсе Популярная статья о вулканизме планет

Катэгорыя:Вулканы Марса Катэгорыя:Пазаземныя вулканы