Марцінас Мажвідас (; ~1510, Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае — 21 мая 1563, Рагніт, Прусія) — літоўскі першадрукар, пісьменнік, укладальнік і выдавец першай кнігі на літоўскай мове, пачынальнік літаратурнай літоўскай мовы.

Біяграфія Мажвідас нарадзіўся ў заходняй Жмудзі (Вялікае Княства Літоўскае) каля Новага Места. З маладых гадоў далучыўся да Рэфармацыі. У 1539—1542 гадах навучаўся ў віленскай пратэстанцкай калегіі. Падчас знаходжання ў Вільні пазнаёміўся з Абрагамам Кульвам і , творы якіх пазней выдаваў.

З прычыны пераследу з боку каталіцкай царквы Мажвідас у 1546 годзе прыняў запрашэнне прускага герцага Альбрэхта і пераехаў у Кёнігсберг, дзе вывучаў багаслоўе ў Альбрэхтынскім універсітэтце (1546—1548).

Дзеля распаўсюджванню пратэстанцкай веры ў Прусіі герцаг Альбрэхт спрыяў перакладу і выданню лютэранскіх тэкстаў па-старапруску і літоўску. У 1547 годзе, яшчэ ў час навучання, Мажвідас з калегамі выдалі у Кёнігсбергу першую літоўскамоўную кнігу — «Catechismusa Prasty Szadei, Makslas skatima raschta yr giesmes del kriksczianistes bei del berneliu iaunu nauiey sugulditas» («Простыя словы Катэхізісу, навука чытання, пісьма і песні для хрысціянства і для маладых людзей нанова складзеныя»), перакладзеную з польскамоўнага выдання Лютэравага «Kleiner Katechismus». Кніга ўтрымоўвае, апроч катэхізісу, вершаваную прадмову на літоўскай мове, адзінаццаць царкоўных спеваў з нотамі і першы літоўскі буквар.

У 1549 годзе Мажвідас быў пастаўлены святаром у Рагніце. Тут ён выдаў «Песню Св. Амброзія» з прадмовай па-літоўску. У 1554 годзе стаў архідыяканам Рагніта. У 1559 годзе выдаў у Кёнігсбергу пераклад з нямецкай мовы «Формы хрышчэння». Выдаў пераклады духоўных песень і малітваў.

Падрыхтаваны Мажвідасам першы літоўскі зборнік царкоўных песень «Песні хрысціянскія» (I ч. — 1566, II ч. — 1570) выдаў пасля яго смерці Балтрамеюс Вілентас.

Памёр у Рагніце.

Ушанаванне памяці У 1979 годзе бронзавая статуя Мажвідаса пастаўленая ў Бірштанах, у 1997 — у Клайпедзе. З 1988 года імя Марцінаса Мажвідаса носіць Нацыянальная бібліятэка Літвы.

Імя Мажвідаса носяць вуліцы ў Вільнюсе, Каўнасе і іншых населеных пунктах Літвы.

У 1990 годзе ў гонар Мажвідаса выдадзеная мастацкая маркіраваная каперта.

Бібліяграфія Catechismvsa prasty szadei, makslas skaitima raschta yr giesmes… — Königsberg: H. Weinreich, 1547. — 79p. Giesme s. Ambraseijaus bey s. Augustina… — Königsberg. H. Weinreich, 1549. — 16p. Forma chrikštima… — Königsberg: J. Daubman, 1559. — p. Gesmes chriksczoniskas, gedomas bažniczosu per adventa ir kaledas ik gramniču / [išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1566. — p. Gesmes chrikščoniškas, gedomas bažniczosu per velikas ir sekminias ik adventa / [parengė ir išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1570. — p. Lietuviškos maldos. — Karaliaučius, 1574. Trumpas klausimas ir prieprovimas… // M.Liuteris Enchiridion: Katechismas mažas… — Königsberg: G.Osterberger, 1579, p.[67—72]. Parafrasis permanitina poteraus malda… — Königsberg, G. Osterberger, 1589. — 14 p.

Літаратура Trilupaitienė, Jūratė. Martynas Mažvydas: The First Lithuanian Hymns — Vilnius: Baltos lankos, 1998, 27 p. Bense, Gertrud: Zum regionalen und personalen Umfeld des früheren preußisch-litauischen Schrifttums. In: Annaberger Annalen 4 (1996), Seite 55—67 Korsakas, Kostas et all. Martynas Mažvydas: Pirmoji lietuviška knyga. Vilnius, 1974. Дини П. У. Балтийские языки. — М.: 2002. — 544 с. Языки мира: Балтийские языки. — М.: Academia, 2006. 224 с

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Рэфармацыя Катэгорыя:Першадрукары Катэгорыя:Памерлі ў Немане