Рава́кі () — востраў у групе астравоў Фенікс. Да 1980 года меў назву Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 0,65 км². Незаселены.

Востраў Равакі знаходзіцца ў Ціхім акіяне, на поўдзень ад экватара, за 1880 км ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Гэта замкнёны атол з унутранай лагунай, які атачае кола каралавых рыфаў.

Быў адкрыты 24 лютага 1824 года экіпажам брытанскага карабля «Фенікс» і атрымаў назву Фенікс. Пазней гэтая назва была выкарыстана картографамі для ўсёй групы астравоў. У 1870—1871 гадах на Равакі здабывалі гуана. 29 чэрвеня 1889 года Равакі быў далучаны да брытанскіх каланіяльных уладанняў. У 1979 годзе перайшоў пад юрысдыкцыю незалежнай дзяржавы Кірыбаці.

Спасылкі Phoenix and Orona Reefs of Rawaki

Катэгорыя:Астравы Фенікс Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Равакі Катэгорыя:Незаселеныя астравы