Садамі́я (ад ), садо́мскі грэх — гістарычны тэрмін, гіперонім для абазначэння розных формаў сексуальных паводзін, што ацэньваюцца як дэвіянтныя, які мае багаслоўскую і прававую афарбоўку.Geschlecht als Tabu. — Bilefeld: transcript Verlag, 2008. — S. 147 Паняцце садаміі ў розных тлумачэннях уключае разнастайныя праявы сексуальнасці, не звязаныя з магчымасцю зачацця новага жыцця: мастурбацыю, гомасексуальныя кантакты, адрозныя ад вагінальнага палавога акту гетэрасексуальныя практыкі (напрыклад, аральныя і анальныя кантакты), сексуальныя кантакты з жывёламі і інш.Содомия // Оксфордский толковый словарь по психологии / Под ред. А.РебераСодомия // Жмуров В. А. Большая энциклопедия по психиатрии, 2-е изд., 2012 У некаторых юрыдычных сістэмах пад садаміяй разумеліся ці разумеюцца любыя «ненатуральныя» сексуальныя кантакты ці парафіліі, праміскуітэт і кровазмяшаннеСодомия // Беловинский Л. В. Энциклопедический словарь российской жизни и истории: XVIII — начало XX в. — Москва, 2003. Тэрмін узыходзіць да біблейскага апавядання пра гібель Садома і Гаморы і ўведзены ў XI стагоддзі тэолагам Пітэрам Дэм'енам.
Гісторыя тэрміна
thumb|right|Франсуа Элюін, Садаміты выклікаюць гнеў Гасподні, гравюра з серыі «Le pot pourri de Loth» (1781 год). У сярэдневяковай тэалогіі пад паняцце садаміі траплялі любыя формы «нелегітымных» сексуальных паводзін, у тым ліку і гетэрасексуальныя анальныя палавыя кантакты і сексуальныя адносіны паміж хрысціянінам і яўрэйкай. У прыватнасці, вядомы выпадак, калі ў Парыжы мужчына быў асуджаны за садамію з прычыны яго сувязі з яўрэйкай, бо, паводле меркавання суда, савакупленне з яўрэйкай — тое ж самае, што савакупленне з сабакам. У познім Сярэднявеччы акцэнт зрушыўся ў бок гомасексуальных кантактаў паміж мужчынамі.
У перыяд VI—XI стст. у той жа Заходняй і Цэнтральнай Еўропе тэрмінам «садамія» пазначаліся любыя забароненыя сексуальныя зносіны, нават пазашлюбная гетэрасексуальная любоўная сувязь паміж мужчынам і жанчынай у рэлігійным жыцці, а таксама да ўсіх «што нашчадства не даюць», і некаторых патэнцыйна рэпрадуктыўных сексуальных актаў. Гэта значыць аральнага, анальнага атрымання палавога задавальнення, палавых гульняў і самазадавальнення. Але і такое ўжыванне тэрміна «садамія» таксама няправільнае, нягледзячы на гістарычны прэцэдэнт.
Толькі з 1215 года (даты стварэння адмысловага царкоўнага суда каталіцкай царквы, вядомага як «Інквізіцыя») тэрмінам «садамія» стала пазначацца педэрастыя, што было таксама звязана з судовымі працэсамі над рыцарамі ваеннага ордэна ТампліераўLenta.ru: Из жизни: 700 лет спустяИстория ордена тамплиеров — ТАМПЛИЕРЫ И СОДОМИЯ .
Варта адзначыць, што ў Бібліі, а менавіта ў кнізе Быццё няма прамых указанняў на тое, што «садамія» ёсць педэрастыя, аднак садамляне запатрабавалі, каб Лот вывеў двух мужчын, якія спыніліся ў яго на начлег, для сексуальнай сувязі з імі. Гэтак жа ў Бібліі гаворыцца пра тое, што Садом і Гамора былі знішчаны ў пакаранне за празмерна грэшных жыхароў гэтых гарадоў.
Ва Усходняй Еўропе тэрміны «садамія» і «садаміт», уваходзяць ва ўжытак толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, дзе імі пазначаліся педэрастыя і педэраст, адпаведна. У такім значэнні, магчыма, гэтыя тэрміны ўжываліся і ў Грузіі, якая была ў той час у складзе Расійскай імперыі. А вось даных на карысць гіпотэзы аб выкарыстанні тэрміна «садамія» для абазначэння педэрастыі ў Візантыі няма наогул.
Сучаснае значэнне У наш час пад садаміяй разумеюцца, у першую чаргу, анальныя сексуальныя кантакты і сексуальныя кантакты з жывёламі.Садамія // Оксфардскі тлумачальны слоўнік агульнай медыцыны, 2002Содомский грех // Словарь иностранных слов, вошедших в состав русского языка / Чудинов А. Н., 1910 Некаторыя слоўнікі атаясамляюць садамію выключна са скаталожніцтвамСодомия // Каталымов Л. Л. Словарь по сексологии, 2007Содомский грех // Кожевников А. Ю. Большой сининимический словарь русского языка, — Санкт-Петербург, 2003 ці, наадварот, толькі з анальным сексам. У іншых выпадках пад садаміяй маецца на ўвазе любы гомасексуальны кантакт, у першую чаргу — анальныя зносіны.С. Гренз, Д. Смит. Христианская этика: Карманный словарь. — Александрия: «Ездра», 2006. — С. 116.
Варта адзначыць, што ўжыванне тэрміна «садамія» ў розных мовах можа моцна адрознівацца. Калі ў раманскіх мовах пераважае значэнне аднаполага анальнага сексуальнага кантакту, то, напрыклад, у сучаснай нямецкай мове асноўным значэннем садаміі з'яўляюцца сексуальныя кантакты з жывёламі.Die romanischen Sprachen und die Kirchen, Gunter Narr Verlag Tübingen, 1990. — S. 36. У прыватнасці, нямецкі слоўнік «Дудэн», які задае стандарты нямецкай мовы, адзначае, што ў сучаснай нямецкай мове тэрмін «садамія» ўжываецца толькі для абазначэння сексуальных кантактаў з жывёламі, аднак указвае гомасексуальнасць як састарэлае значэнне гэтага тэрміна.Sodomie // Duden Online
У ЗША пад садаміяй разумеецца любое анальнае ці аральнае пранікненне як з асобай свайго, так і з асобай процілеглага полу.Karin Kabbert. Gleichstellung — Zu Befehl!, — Frankfurt/M: Campus-Verlag, 2007. — S. 109, 123.sodomy — 1. anal or oral copulation with a member of the same sex.; 2. enforced anal or oral copulation with a member of the opposite sex.; 3. bestiality (def. 4). // Random House Kernerman Webster’s College Dictionary — K Dictionaries Ltd, 2010 У англамоўных краінах маюцца два розныя тэрміны (sodomy і buggery), якія могуць быць перакладзены як «садамія».buggery — anal intercourse between a man and another man, a woman, or an animal. Compare sodomy. // Collins English Dictionary — Complete and Unabridged. HarperCollins, 2003.
Гл. таксама Тэрміналогія для абазначэння гомасексуальнасці Законы супраць садаміі Садомскае самазадавальненне нявіннай дзевы Сало, або 120 дзён Садома
Крыніцы
Літаратура
Robert Purks Maccubbin (Ed.), Tis Nature’s Fault: Unauthorized Sexuality During the Enlightenment (Cambridge University Press, 1988) Mark D. Jordan, The Invention of Sodomy in Christian Theology (Chicago: University of Chicago Press, 1998). Richard B. Hays (2004), The Moral Vision of the New Testament (London: Continuum). pg. 381 John Boswell, Christianity, Social Tolerance, and Homosexuality (University of Chicago Press; 8th Edition. edition, 2005). Louis Crompton, Homosexuality and Civilization (Belknap Press, 2003)
Спасылкі Законы адносна садаміі па ўсім свеце Sodomy by Prof. Eugene F. Rice Альянс у падтрымку садаміі
Катэгорыя:Секс і грамадства Катэгорыя:Гомасексуальнасць і хрысціянства Катэгорыя:Гомасексуальнасць у гісторыі Катэгорыя:Гісторыя сексуальнасці Катэгорыя:Анальны секс Катэгорыя:Заафілія Катэгорыя:Сексуальныя прадпісанні ў рэлігіі Катэгорыя:Інквізіцыя