thumb|400px|thumb|right|Месцазнаходжанне кантабраў падчас Кантабрыйскіх войн 29-19 гг. да н.э.__NOTOC__ Кантабры, — старажытная канфедэрацыя 11 плямёнаўKruta 2000 пералічвае наступныя (у лацінскай транслітарацыі): Avarigines, Blendii (ці Plentusii), Camarici, Concani, Coniaci, Moroecani, Noegi, Orgenomesci, Salaeni, Vadinienses і Velliques., якія засялялі паўночнае ўзбярэжжа Іспаніі на тэрыторыі сучаснай правінцыі Кантабрыя, на ўсходзе Астурыі і ў прылеглых горных раёнах Кастыліі-Леона.
Паводле паведамлення Страбона, кантабры або раней зваліся лузітанамі (гэта значыць былі індаеўрапейскім народам), або, як лічыў Юлій Цэзар, яны былі народам мясцовага паходжанняStrabo, Geography, Book III, Chapter 4.
Кантабры карысталіся рэпутацыяй неўтаймаваных і незалежных горцаў. Працяглы час ім удавалася адбіваць напады рымлян. Упершыню войскі Рымскай рэспублікі напалі на іх каля 150 г. да н.э. У сваіх «Запісках пра Гальскую вайну» (iii.26) Цэзар апісвае, як Крас перамог аб'яднаную армію кантабраў і аквітанаў, якіх ён заве «роднаснымі плямёнамі», што ставіць пад сумнеў прыналежнасць кантабраў да кельтыбераў (гэты пункт гледжання папулярны сярод часткі заходнееўрапейскіх гісторыкаў). Сама назва «кантабры» — лігурскага паходжання і азначае «горцы». Назвы кантабрскіх плямёнаў і іх мясцовыя традыцыі таксама адрозніваюцца ад суседніх кельтыберскіх.
Перамагчы кантабраў здолелі толькі Агрыпа і Актавіян Аўгуст, якія асабіста ўдзельнічалі ў кампаніях, вядомых як Кантабрыйскія войны (29-19 гг. да н.э.), у выніку якіх кантабры і саюзныя ім астуры былі часткова знішчаныСветоній, Аўгуст, 21. Тыберый атрымаў першы ваенны вопыт у вайне супраць кантабраў у 25 г. да н.э. на пасадзе салдацкага трыбунаСветоній, Тыберый, 9.
Пасля гэтага землі кантабраў былі ўключаны ў склад правінцыі Тараконская Іспанія, з абмежаванай аўтаноміяй. Кантабры пастаўлялі рэкрутаў у рымскія дапаможныя войскі (auxilia), як і іх заходнія суседзі, астуры. У старажытнай Кантабрыі знаходзіліся свінцовыя шахты, пра якія вядома мала.
Мясцовае насельніцтва так і не было да канца раманізавана, паколькі заставалася галоўным чынам сельскім. Канчатковая раманізацыя адбылася толькі пасля ўварвання арабаў на Іберскі паўвостраў.
Гл. таксама Дарымскае насельніцтва Іберыі Палеаіспанскія мовы
Спасылкі Detailed map of the Pre-Roman Peoples of Iberia (around 200 BC)
Літаратура Venceslas Kruta, 2000. Les Celtes, histoire et dictionnaire, (Paris: Éditions Robert Lafont) ISBN 2-7028-6261-6
Катэгорыя:Плямёны старажытнай Іспаніі Катэгорыя:Кельты Іберыі Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы