ідэаграфічнае пісьмо ( вобраз, паняцце і пішу), адмена пісьма, у якой знак (ідэаграма) перадае значэнне аднаго слова, паняцця.

Ідэаграфічнае пісьмо развілася з піктаграфічнага пісьма дзеля неабходнасці перадачы асобных паняццяў. Найстарэйшае вядомае ідэаграфічнае (іерагліфічнае) пісьмо ўзнікла ў Старажытным Егіпце каля 4 тыс. да н.э. (магчыма, каля 3200 да н.э.; : старажытнаегіпецкае пісьмо). Прыкладам сучаснага ідэаграфічнага (іерагліфічнага) пісьма з'яўляецца кітайскае пісьмо.

Паводле паходжання, ідэаграфічнымі з'яўляюцца і знакі для азначэння лікаў і матэматычных паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх краінах свету незалежна ад прынятай пісьмовай сістэмы.

Літаратура . С.60—63.

Катэгорыя:Пісьменнасць