Канферэнцыя лацінскіх біскупаў арабскага рэгіёна (, CELRA.) — калегіяльны орган царкоўна-адміністрацыйнага кіравання Рымска-Каталіцкай царквы, які аб'ядноўвае царкоўную іерархію Бахрэйна, Джыбуці, Егіпта, Ізраіля, Іарданіі, Ірака, Емена, Катара, Кіпра, Кувейта, Лівана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Амана, Палесціны, Саудаўскай Аравіі, Сірыі і Самалі. Канферэнцыя лацінскіх біскупаў арабскага рэгіёна ажыццяўляе пэўныя пастырскія функцыі, накіраваныя для рашэння літургічных, дысцыплінарных і іншых пытанняў, уласцівых для каталіцкай абшчыны арабамоўных дзяржаў, Кіпра і Ізраіля. Вышэйшым органам Канферэнцыі з'яўляецца агульны сход біскупаў і архібіскупаў. Рашэнні Канферэнцыі лацінскіх біскупаў арабскага рэгіёна зацвярджаюцца Рымскім Папам.
Гісторыя Канферэнцыя лацінскіх біскупаў арабскага рэгіёна была створана ў 1967 годзе сумесным дэкрэтам Кангрэгацыя евангелізацыі народаў і Кангрэгацыі па справах Усходніх цэркваў. 23 жніўня 1986 года Святы Прастол зацвердзіў Статут Канферэнцыі лацінскіх біскупаў арабскага рэгіёнаAnnuario Pontificio, 2003, стр. 1013.
Удзельнікі канферэнцыі Дыяцэзіі ДзяржавыЛацінскі Патрыярхат Іерусаліма , , , Архідыяцэзія Багдада Дыяцэзія Джыбуці Дыяцэзія Магадыша Апостальскі вікарыят Бейрута Апостальскі вікарыят Александрыі Егіпецкай Апостальскі вікарыят Алепа Апостальскі вікарыят Паўднёвай Аравіі , , Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі , , ,
Прэзідэнты канферэнцыі Альберта Горы (1965—1970); Джакама Джузэпэ Бельтрыці (1970—1987); Мішэль Саба (1987—2008); Фуад Туаль (2008 — па цяперашні час).
Крыніца Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
Спасылкі Інфармацыя пра Канферэнцыю лацінскіх біскупаў арабскага рэгіёна Інфармацыя
А Катэгорыя:Каталіцтва ў Ізраілі Катэгорыя:Каталіцтва ў Палесціне Катэгорыя:Каталіцтва ў Іарданіі Катэгорыя:Каталіцтва на Кіпры Катэгорыя:Каталіцтва ў Іраку Катэгорыя:Каталіцтва ў Джыбуці Катэгорыя:Каталіцтва ў Самалі Катэгорыя:Каталіцтва ў Ліване Катэгорыя:Каталіцтва ў Егіпце Катэгорыя:Каталіцтва ў Сірыі Катэгорыя:Каталіцтва ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Катэгорыя:Каталіцтва ў Амане Катэгорыя:Каталіцтва ў Емене Катэгорыя:Каталіцтва ў Саудаўскай Аравіі Катэгорыя:Каталіцтва ў Бахрэйне Катэгорыя:Каталіцтва ў Кувейце Катэгорыя:Каталіцтва ў Катары