Іосіф Сцяпанавіч Пятосін (, Бабруйскі павет, цяпер Магілёўская вобласць — , Мінск, НКУС) — беларускі матэматык, педагог. Прафесар (1932).
Біяграфія З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім універсітэце (1906). З 1906 года выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Літвы і Расіі. З 1921 года ў БДУ (з 1922 намеснік дэкана, у 1924-31 загадчык фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта), адначасова ў 1931-38 гадах у Беларускім энергетычным інстытуце, у 1933 годзе ў БПІ. Навуковыя працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях. Член матэматычнай секцыі Галоўнай тэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры. Падчас арышту выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 16.5.1938. Асуджаны «тройкай» НКУС 22.8.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі і агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.3.1956. Справа П. № 6692-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Постаці Інстытута беларускай культуры Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР