Радва́ніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Радванічы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радванічы. Пасля скасавання Жабінкаўскага раёна 8 жніўня 1959 года перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Муры (злілася з вёскай Малыя Радванічы)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радваніцкага сельсавета было 5 населеных пунктаў. 20 чэрвеня 1988 года скасавана вёска ЗавосцеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 4 населеныя пункты: + Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс Вялікія Радванічы аграгарадок 436 225007 Малыя Радванічы вёска 541 225007 Міхалін вёска 17 224010 Франопаль вёска 77 225007

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1071 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 79,7 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 7,3 % — рускія, 1,8 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1204 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе