Вілем (Вільгельм) II (, , люты  — , Хогвуд, Нідэрланды) — граф Галандыі і Зеландыі з 1234 года, анты-кароль Германіі (пад імем Вільгельм) з 3 кастрычніка 1247 года. Сын графа Галандыі Фларыса IV і Мацільды Брабанцкай.

Біяграфія thumb|left|250px|Вілем II на карціне 1654 года.

13 ліпеня 1234 года бацька Вілема, Фларыс IV, быў забіты на турніры ў . Вілему было ўсяго 6 гадоў, таму для кіравання графствамі Галандыя і Зеландыя быў прызначаны апякун, якім стаў малодшы брат Фларыса, Вілем, які кіраваў графствамі да сваёй смерці ў 1238 годзе. У 1238 — 1239 гадах рэгентам быў іншы дзядзька Вілема II, Атон (пазней ён стаў біскупам Утрэхта).

Абранне антыкаралём Пасля смерці антыкараля Германіі Генрыха Распэ ў 1247 годзе частка германскай знаці, незадаволеная палітыкай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена, вырашыла абраць новага антыкараля. Выбар паў на Вілема II Галандскага, які 3 кастрычніка 1247 года быў абраны ў Ворынгене каралём пры садзейнічанні дзядзькі, герцага Брабанта Генрыха II і архібіскупамі Кёльна, Майнца і Трыра. 8 лістапада Вілем быў прызнаны каралём Папам Рымскім Інакенціем IV. Пасля пяцімесяцовай аблогі ён узяў Ахен, дзе і быў каранаваны 1 лістапада 1248 года архібіскупам Кёльна Конрадам фон Гохштадэнам.

Але рэальную ўладу Вілем спачатку меў толькі ў Рэйнландзе. Для павелічэння ўплыву Вілему прыйшлося весці вайну з каралём Германіі Конрадам IV. Пасля таго, як Вілем разбіў Конрада ў бітве пры Опенгейме ў 1251 годзе, той быў вымушаны бегчы ў Італію. Акрамя таго, дадатковую падтрымку знаці Вілем атрымаў дзякуючы шлюбу з дачкой герцага Атона I Браўншвайгскага.

У ліпені 1252 года каля Франкфурта адбыўся з'езд знаці, на якім было абвешчана пра пазбаўленне Гогенштаўфенаў усіх ленаў у Германіі. Гэтыя ўладанні былі раздадзены прыхільнікам Вілема, акрамя таго той дараваў шэраг палёгак знаці і гарадам. У выніку Вілем фактычна перадаў уладу над Германіяй знаці, якая неўзабаве зусім перастала лічыцца з ім. Аднак Вілем не звяртаў на гэту ўвагу, заняты войнамі ў сваіх асабістых уладаннях.

У сваіх радавых уладаннях Вілем змагаўся з Фландрыяй за кантроль над Зеландыяй. У ліпені 1253 года ён разбіў фландрскую армію ў Весткапеле, а праз год заключыў з графіняй Маргарытай Фландрскай перамір'е. Яго антыфландрская палітыка пагоршыла адносіны з Францыяй.

З 1254 года Вілем вёў паспяховыя войны супраць заходніх фрызаў. Але падчас аднаго з паходаў 28 студзеня 1256 года каля Хогвуда пры спробе перасекчы змёрзлае возера Вілем страціў каня, які праваліўся пад лёд, і быў забіты фрызамі, якія схавалі цела. Толькі праз 26 гадоў, у 1282 годзе, сын і спадчыннік Вілема, Фларыс V, адшукаў цела, якое ён пахаваў у Мідэлбургу.

Шлюб і дзеці thumb|left|200px|Друк Вільгельма II Галандскага.

Жонка: з 25 студзеня 1252 года Елізавета Браўншвайгская (1230 — 27 мая 1266), дачка Атона I Дзіцё, герцага Браўншвайг-Люнебурга і Мацільды Брадэнбургскай (1210 — 10 чэрвеня 1261). Дзеці: Фларыс V (ліпень 1254 — 27 чэрвеня 1296), граф Галандыі і Зеландыі з 1256 года Мехцільда (Мацільда) (1256) Акрамя таго, Вілем II меў незаконнага сына: Дзірк (пам. каля 1312)

Літаратура Пиренн А. Средневековые города Бельгии. — СПб.: Издательская группа «Евразия», 2001. — 512 с. — 2000 экз. — ISBN 5-8071-0093-X Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 1999. — 656 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X Meerman van Dalem, Geschichte des Grafen Wilhelm von Holland (a. d. Holländ., Leipzig 1787-88, 2 Bde.) Adolf Ulrich, Geschichte des römischen Königs Wilhelm von Holland (Hannover 1882) Hintze, Das Königtum Wilhelms von Holland (Leipzig 1885) Hasse, König Wilhelm von Holland (Straßburg 1885). P. L. Müller: Wilhelm von Holland. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 42, Duncker & Humblot, Leipzig 1897, S. 692—697. Bernd Schneidmüller/ Stefan Weinfurter (Hrsg.): Die deutschen Herrscher des Mittelalters, Historische Porträts von Heinrich I. bis Maximilian I., Verlag C.H. Beck: München 2003, 624 S., 5. Abb., 3 Karten und 7 Stammtafeln.

Спасылкі

Катэгорыя:Графы галандскія Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Дынастыя Герульфінгаў Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя Катэгорыя:Загінулі ў баі