Іаакім Іаакімавіч Вацэціс (; — ) — расійскі, савецкі военачальнік. Камандарм 2-га рангу. Прафесар.
Біяграфія
Сям’я Нарадзіўся 11 лістапада 1873 года ў Курляндскай губерні, Гальдынгенскага павета, Нейгофскай воласці, мыза Нейгоф, у шматдзетнай сям’і беззямельнага селяніна (фактычна парабка). Як піша ў сваёй аўтабіяграфіі Вацэціс, яго дзед насіў іншае прозвішча. Але пасля канфлікту з баронам Мірбахам, уладальнікам бвеласіпеднага завода ў маёнтку Нейгоф, той палічыў дасціпным, калі ў латыша, які правініўся, будзе прозвішча Vācietis («Немец» па-латышску).
Служба ў Імператарскай арміі Расіі Марыў паступіць ва ўніверсітэт, але абраў вайсковую службу, давалі магчымасць вучыцца за дзяржаўны кошт. У 1891 годзе — добраахвотнік у Рыжскім навучальным унтэр-афіцэрскім батальёне. Затым Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, якое скончыў у 1897 годзе па першым разрадзе і афіцэрам выпушчаны ў войска. У 1909 годзе, пасля навучання ў Акадэміі Генштаба, капітан, камандзір роты, а пасля — вучэбнай каманды. У 1912 годзе падпалкоўнік, камандзір батальёна 102-га пяхотнага Вяцкага палка.
Першая сусветная вайна Вайну сустрэў ва Усходняй Прусіі, пазней пад Красновіцай, у раёне Варшавы быў цяжка паранены вінтовачнай куляй. Пасля лячэння, восенню 1915 года — палкоўнік, камандзір 5-га земгальскага стралковага палка, у складзе 12-й арміі, да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая трымала абарону на рыжскім кірунку. Дакументы аб прысваенні звання генерала сышлі ў стаўку, але ў канцы 1917 года імі ўжо ніхто не займаўся.
На баку бальшавікоў Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі разам са сваім палком перайшоў на бок бальшавікоў. Са снежня 1917 года быў начальнікам аператыўнага аддзела Рэвалюцыйнага палявога штаба пры Стаўцы. У студзені 1918 года кіраваў падаўленнем мецяжу польскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага. З красавіка 1918 года — камандзір Латышскай стралковай дывізіі, адзін з кіраўнікоў падаўлення леваэсэраўскага бунту ў Маскве ў ліпені 1918. З ліпеня 1918 года — камандуючы Усходнім фронтам, з 1 верасня 1918 года па 9 ліпеня 1919 года — галоўнакамандуючы ўсімі Узброенымі Сіламі РСФСР. У студзені — сакавіку 1919 адначасова камандуючы Арміяй Савецкай Латвіі.
У ліпені 1919 Вацэціс быў арыштаваны па падазрэнні ў здрадзе. У тэлеграме наркамваенмару Троцкаму, за подпісам Дзяржынскага, , Леніна і Склянскага, арышт тлумачыўся тым, што афіцэр, які быў выкрыты і прызнаўся ў здрадзе, даў паказанні, з якіх вынікала, што Вацэціс ведаў пра ваенную змову. «Прыйшлося падвергнуць арышту галаўкама» — цытуе тэлеграму Троцкі. Неўзабаве пасля арышту Вацэціс быў вызвалены. Але, нягледзячы на зняцце абвінавачванняў, на пасадзе галоўнакамандуючага не адноўлены.
Са жніўня 1919 г. працаваў у Рэўваенсавеце. З 1921 года на выкладчыцкай працы ў Ваеннай акадэміі РСЧА, камандарм 2-га рангу.
Канец 29 лістапада 1937 быў арыштаваны ў другі раз. 28 ліпеня 1938 г. па абвінавачванні ў шпіянажы і ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны 28 ліпені 1938 года на палігоне «Камунарка». Рэабілітаваны 28 сакавіка 1957 года.
Памяць Імем Іаакіма Вацэціса ў Рызе, у мікрараёне названая вуліца.
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (1928) Ордэн Чырвонай Зоркі
Падарункі Чарнільны прыбор «Напалеон», за паспяховае камандаванне Усходнім фронтам (1918)
Працы «О военной доктрине будущего», Москва, 1923 «Боевые действия в Восточной Пруссии в июле, августе и начале сентября 1914 г.» — М., 1923. — 105 с. «Операции на восточной границе Германии в 1914», ч. 1, Москва, 1929 «Историческая роль латышских стрелков» (на латышском языке) «Человек и война». — Мысли и материалы по военно общественной психологии. Из воспоминаний Главкома И. И. Вацетиса, «Военно-исторический журнал», 1962, № 4 «Выступление левых эсэров в Москве», в сборнике: Этапы большого пути, Москва, 1962. «Моя жизнь и мои воспоминания». Публикация в журнале «Даугава», Рига, 1980. № 3, 4, 5.
Літаратура Части 1 −3 дополнения к томам 40 и 41. братьев А. и Гранат. 1925—1926 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі, 1909 Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі на службе ў РСЧА Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Латвіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Латышскія стралкі Катэгорыя:Мемуарысты Расіі Катэгорыя:Мемуарысты Латвіі Катэгорыя:Камандуючыя франтамі РСЧА ў Грамадзянскай вайне