Натал () — горад у Бразіліі, адміністрацыйны цэнтр і самы буйны горад штата Рыу-Гранды-ду-Норты, размяшчаецца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Натал, паводле статыстыкі арганізацыі IPEA з’яўляецца самым бяспечным адміністрацыйным цэнтрам краіныPopulation — Natal Época Magazine — About Natal . Revistaepoca.globo.com..
Гісторыя За 20 міляў на поўнач ад Натала размяшчаецца самы блізкі пункт з Лацінскай Амерыкі да Еўропы, які ўпершыню наведалі еўрапейскія маракі ў 1501 годзе — партугальская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Амерыга Веспучы. На працягу многіх дзесяцігоддзяў пасля гэтага, ніякіх сталых еўрапейскіх паселішчаў не было ў гэтай вобласці, населенай племянем партыгуар.
У 1597 годзе пасля некалькіх гадоў рэгулярна наладжаных сувязяў французскіх піратаў пад камандваннем Жака Рыфо з карэнным насельніцтвам, партугальскі генерал-губернатар Бразіліі, Франсішку ды Соўза, выгнаў французаў з гэтага месца. 25 снежня 1599 года Натал быў заснаваны як вёска каля форта. Форт, горад і прылеглыя раёны былі заняты нідэрландскімі сіламі з 1633 па 1654 гады і вобласць была вядома як Галандская Бразілія.
Дэмаграфія Згодна са звесткамі на ліпень 2012 года ў горадзе налічваецца 950 820 чалавек, якія пражываюць у горадзе, і 1 363 547 чалавек пражываюць у раёне сталічнай акругі.
Гарады-пабрацімы Віфлеем, Палесцінская аўтаномія Кордава, Аргенціна Порту-Алегры, Бразілія Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Салвадор, Бразілія Гавана, Куба Лісабон, Партугалія
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Бразіліі Катэгорыя:Муніцыпалітэты штата Рыу-Гранды-ду-Норты