Ярл () — вышэйшы тытул у іерархіі ў сярэднявечнай Скандынавіі, а таксама само саслоўе знаціМ. И. Стеблин-Каменский. Древнескандинавская литература. — М., 1979. Славяне и скандинавы. Пер. с немецкого / Общ. ред. Е. А. Мельниковой. — М.: Прогресс, 1986. — 416 с.. Першапачаткова азначаў племяннога правадыра, пазней стаў азначаць тытул вярхоўнага кіраўніка краіны. Пасля з’яўлення нацыянальных дзяржаў ярлы сталі даверанымі асобамі конунга і ажыццяўлялі яго ўладу на месцах.
Да пачатку XIV стагоддзя тэрмін выйшаў з ужывання, з прычыны таго, што ярлаў замянілі каралеўскія бруты (bryti)Viking Social Organisation.
Этымалогія Паводле прац Пракопія, германскае племя герулаў, якое тэрарызавала шматлікія пакаленні Еўропы, вярнулася ў Скандынавію ў 512 годзе н.э. пасля серыі паражэнняў. З прычыны таго, што іх спрадвечныя тэрыторыі былі заняты данамі, яны пасяліліся ў вобласці побач з гётамі.
Слова «Erilaz», якое часта сустракаецца на рунічных помніках у паўднёвай Швецыі, звязваюць з геруламі. Верагодным яго значэннем з’яўляецца «майстар рун» ці «вядзьмак», гэта значыць чалавек, які ўмее абыходзіцца з магіяй рун. Міс паказаў, што слова з’яўляецца аблаўтнай формай англасаксонскага слова eorlMees, B. (2003). «Runic 'erilaR'», North-Western European Language Evolution (NOWELE), 42:41-68. і вытворным ад *erōn — той хто ваюе, гэта значыць воін.
Тым не менш, не існуе колькі-небудзь грунтоўнай тэорыі, якая даказвае этымалогію гэтага слова. Адзіным дакладным з’яўляецца той факт, што першае згадванне слова «ярл» звязана з указаннем на тытул яго ўладальніка.
Кенінгі У кенінгах ярлаў, хэрсіраў і хірдманаў () завуць «сябрамі, суразмоўцамі ці сатрапезнікамі конунга» ()Малодшая Эда, Мова паэзіі .
Сацыяльнае становішча У ранні перыяд, аналагічна конунгам, адны ярлы валодалі зямлёй, іншыя вандравалі на караблях і займаліся рабаваннямі. На пачатку ўжывання гэтага тэрміна застаюцца няяснымі пэўныя адрозненні паміж ярламі і іншымі правадырамі, якія ў мностве існавалі ў Даніі і Нарвегіі.
Апісанне парадкаў, усталяваных Харальдам Цудоўнавалосым, часткова раскрывае становішча ярлаў у позні перыяд у Нарвегіі:
Швецыя
Відаць, у Швецыі ярлы ўпершыню з’явіліся ў канцы X стагоддзя пры каралі Эрыку VI Пераможцы, які скасаваў ранейшую сістэму суправіцеляў. Верагодна, некалькі чалавек маглі адначасова насіць гэты тытул, але толькі адзін мог быць «вярхоўным ярлам» ().
Да сярэдзіны XIII стагоддзя тытул належаў галоўным чынам прадстаўнікам толькі аднаго знатнага роду Фолькунгаў (Folkungaätten), хоць і невядома, ці тытулаваліся яны менавіта ярламі, паколькі ўсе захаваныя лісты напісаны на лацінскай мове, у якой для звароту адзін да аднаго выкарыстоўвалася слова (герцаг).
Ярл Біргер (1210? — 1290) атрымаў тытул у 1248 і быў апошнім ярлам у Швецыі. Магчыма, ён не жадаў, каб хто-небудзь меў такую ўладу, пагражаючы яго спадчыннікам, якія сталі каралямі Швецыі. Так ці інакш, пасля яго ярлаў у Швецыі не было.
Нарвегія У Нарвежскім каралеўстве звычайна быў толькі ярл мацерыковай Нарвегіі, ярл Аркнейскіх астравоў (да 1231), а пасля ўсталявання каралеўскай улады ў Ісландыі ў 1261/62 яшчэ і ярл Ісландыі. Аднак ужо ў 1237 Скуле Бардсан быў узведзены ў годнасць герцага (), які стаў новым вышэйшым тытулам. Да пачатку XIV стагоддзя ярлаў не засталося і ў Нарвегіі.
Англія У Англіі, якая запазычыла дзяржаўную сістэму ў скандынаваў, ярлы зваліся эрламі () і першапачаткова мелі тыя ж функцыі, што і ярлы, але з цягам часу ўладальнікі тытула былі пазбаўлены ўлады. У наш час гэты тытул звычайна перакладаецца на беларускую мову як граф.
Гл. таксама Герцаг — тое, ува што гэты тытул ператварыўся ў Скандынавіі Эрл (граф) — тое, ува што гэты тытул ператварыўся ў Англіі Пфальц-граф — аналагічны па сутнасці германскі тытул
Катэгорыя:Скандынавія Катэгорыя:Гісторыя Швецыі Катэгорыя:Гісторыя Нарвегіі Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Арыстакратыя Катэгорыя:Шведская арыстакратыя Катэгорыя:Англійская арыстакратыя Катэгорыя:Дацкая арыстакратыя