Кнуд V (, 1129 — 9 жніўня 1157, Роскіле) — кароль Даніі з 1146 года. Суправіцель Свена III і Вальдэмара I.

Унук дацкага караля Нільса, сын Магнуса Моцнага і Рыксы Баляслаўны.

Пасля адрачэння караля Эрыка III феадалы Ютландыі абвясцілі яго каралём. Наступныя некалькі гадоў ён марна спрабаваў перамагчы ў барацьбе са сваім траюрадным братам Свенам III — улаларом Зеландыі. У 1151 годзе Кнуда выгналі з Даніі. Яго просьба да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху I дапамагчы дазволіла яму стаць толькі суправіцелем Свена III.

Сакрэтны саюз з Вальдэмарам (сынам Кнуда Лаварда, забітага бацькам Кнуда V), прывёў да ўцёкаў Свена III з краіны ў 1154 годзе. Кнуд і Вальдэмар сталі ўладарыць краінай удвух. Пасля новага этапу міжусобнай вайны, у 1157 годзе Кнуд стаў уладаром Зеландыі, але падчас святкавання прымірэння ў Роскіле быў забіты, імеркавана, воінамі Свена III.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Эстрыдсены