Тэакратыя (ад — бог і — улада) — форма праўлення, дзе вярхоўная ўлада ажыццяўляецца рэлігійнымі лідэрамі або інстытутаміТеократическое государство .

Існуе некалькі формаў тэакратычнага праўлення, сярод якіх можна вылучыць тэакратычную рэспубліку і манархію.

Характарыстыка тэакратычнага праўлення Законы краіны грунтуюцца на рэлігійных тэкстах і прынцыпах. Палітычная ўлада легітымізуецца верай у боскае паходжанне гэтай улады.

Прыклады тэакратычных дзяржаў Ватыкан — абсалютная тэакратычная манархія. Кіраўнік дзяржавы — Папа Рымскі — аднаасобна мае ўсю заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладуВатикан. Саудаўская Аравія — абсалютная тэакратычная манархія. Улада ў краіне (і свецкая, і духоўная) належыць каралю і больш нікім не абмежавана. Ролю Канстытуцыі ў дзяржаве выконвае свяшчэнная кніга мусульман — КаранСаудовская Аравия . Іран — ісламская рэспубліка. Аснова сістэмы — ідэя, што краінай павінен кіраваць самы мудры знаўца ісламу. Асноўная ўлада ў Іране сканцэнтравана ў руках Вышэйшага кіраўніка (рахбара). Рахбар абіраецца на пажыццёвы тэрмін спецыяльным органам — Асамблеяй (або саветам) экспертаў. Яна складаецца з 88 рэлігійных дзеячаў. Іх, у сваю чаргу, выбіраюць грамадзяне на прамых выбарах тэрмінам на восем гадоў. Тэарэтычна Савет экспертаў ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю рахбара, можа аспрэчыць яго рашэнні і нават зняць яго з пасады, але ў гісторыі Ірана такіх прэцэдэнтаў яшчэ не былоЧто за страна ИранКак устроена политическая система Ирана.

Крыніцы

Катэгорыя:Формы дзяржавы Катэгорыя:Рэлігія Катэгорыя:Рэлігія і палітыка