Стэн Стурэ Малодшы (каля 1492 — ) — рэгент Швецыі з 23 ліпеня 1512, які паспяхова ваяваў з датчанамі і непрыяцелямі ўнутры краіны, але загінуў на возеры Меларэн, адыходзячы параненым пасля паражэння ў бітве з Крысціянам II на лёдзе возера Осунд, зусім яшчэ маладым. Сын Свантэ Нільсана, бацька Нільса Стурэ.
На момант смерці яго бацькі вяршэнства ў дзяржаўным савеце мела прадацкая партыя, якая абрала рэгентам Эрыка Троле. 20-гадовы Стэн Стурэ ўзначаліў сялянскае паўстанне, авалодаў Стакгольмам і абвясціў сябе рэгентам.
Паколькі царква прыняла бок датчан, Стурэ імкнуўся падпарадкаваць яе сабе. У 1517 г. ён паланіў архібіскупа Густава Троле, пасля чаго яго прыхільнікі пры падтрымцы датчан абвясцілі вайну рэгенту, а Папа Рымскі адлучыў яго ад царквы.
Пасля гібелі Стурэ да верасня 1520 г. весці вайну з датчанамі працягвала яго ўдава Крысціна Юленшэрна. Праз тры гады Кальмарская унія была скасавана, і на шведскі прастол узыйшоў Густаў Ваза.
Літаратура Ahlenius K. Sten Sture d.y. och Gustaf Trolle 1514—1517 // Historisk Tidskrift. — Stockholm, 1897.
Катэгорыя:Рэгенты Швецыі