Прыбалатуха, Павуціннік бранзалетавы (Cortinarius armillatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства . Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шырока-званочкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка вышынёй да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырвонымі пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.

Літаратура — С. 54. — С. 265.

Катэгорыя:Павуціннік Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі